Роды ў Варшаве
Працэдура прыёму ў радзільны корпус
Запрашаем з 32-га тыдня цяжарнасці. У бальніцы Solec мы не прымаем заўчасныя роды.
Асобы, якія не гавораць па-польску ці па-ангельску, просім прыехаць у аддзяленне з чалавекам, які валодае адной з гэтых моў.
Прыёмны пакой без чаргі
Акушэрскае аддзяленне размешчана на трэцім паверсе, куды можна падняцца зручным - і адпаведна пазначаным - ліфтам, даступным непасрэдна з паркоўкі. З дапамогай званка неабходна выклікаць акушэрку, якая ўвядзе ў прыёмны пакой і возьме на сябе апеку над пацыенткай. Аддзяленне адразу прымае парадзіху - там яна праходзіць адпаведнае абследаванне і анамнез.Гэта адна з многіх пераваг невялікай радзільні: няма чаргі ў прыёмным аддзяленні, а медыцынскі персанал заўсёды знаходзіцца ў вашым распараджэнні.
Кожная пацыентка ў працэсе родаў (пасля 32-га тыдня цяжарнасці) будзе прынятая.
Мы не адмаўляем у дапамозе жанчынам, якія родзяць!
|
Аўтамабіль
У выпадку родаў, можна ўехаць на машыне ва ўнутраны двор бальніцы, адкуль лёгка дабрацца да ліфта акушэрскага аддзялення (надпіс Położnicza Izba Przyjęć). Як толькі будучая мама апынецца ў радзільнай зале і адчуе сябе ў бяспецы, калі ласка, перапаркуйце машыну па-за межы пляцоўкі.
- рэгістрацыя (не забудзьцеся ўзяць дакументы)
- запіс КТГ (кардыятокаграфія)
- анамнез і абследаванне
- абмеркаванне плана родаў
- абмеркаванне спосабаў палягчэння болю
- адразу пасля нараджэння дзіця дзве гадзіны ляжыць у маці на жываце
- у гэты час адбываецца першае кармленне
- догляд акушэркі і медсястры
- навучанне кармленню і догляду за нованароджаным
- стандартна - пасля двух содняў пасля родаў сіламі прыроды або пасля трох содняў пасля кесарава сячэння
- на інфармацыйнай картцы мы запішам парады па доглядзе і правілы паводзін у пасляродавы перыяд
|
|